Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп упершыню прызнаў, што Расея вяла кібэр-напады супраць дэмакратаў


Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп згодны з заключэньнем выведвальнай супольнасьці ЗША аб тым, што Расея займалася кібэр-нападамі, накіраванымі на зрыў прэзыдэнцкіх выбараў і можа прыняць захады ў адказ. Пра гэта заявіў у нядзелю Рэйнс Прыбус — начальнік яго апарата ў нядзелю.

Прыбус — былы старшыня Нацыянальнага камітэту Рэспубліканскай партыі, сказаў, што Трамп разумее, што Масква стаяла за ўварваньнем ў кампутары дэмакратаў. «Ён прымае той факт, што гэта зыходзіла з Расеі, так што гэта не праблема», — заявіў Прыбус у інтэрвію «Fox News Sunday».

Прыбус ня выключыў, што новая амэрыканская адміністрацыя прыме захады ў дачыненьні да Расеі ў сувязі з кібэратакамі.

Камэнтары Прыбуса азначаюць значны зрух у пазыцыі Трампа. Ён неаднаразова адхіляў абвінавачваньні ў тым, што расейцы спрабавалі дапамагчы яму, сьцьвярджаючы, што гэтыя абвінавачваньні зьяўляюцца прадуктам выдумак яго палітычных праціўнікаў, якія спрабуюць падарваць яго перамогу.

Гэта першае прызнаньне старэйшага члена каманды Трампа аб тым, што Масква была ўцягнутая ў хакерскія атакі і наступнае раскрыцьцё электронных лістоў дзеячоў Дэмакратычнай партыі ЗША падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2016 года.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG