Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Дзякуй, Коля». Малодшы сын Лукашэнкі прывёз свойскія малочныя прадукты ў інтэрнат


Мікалай Лукашэнка, архіўнае фота
Мікалай Лукашэнка, архіўнае фота

Малодшы сын кіраўніка Беларусі Мікалай Лукашэнка разам з настаўнікамі і вучнямі Астрашыцка-Гарадоцкай сярэдняй школы наведаў менскі дом-інтэрнат для пэнсіянэраў і інвалідаў.

Школьнікі паказалі спэктакль па матывах мультфільму «Мадагаскар». Мікалай сыграў ролю льва Алекса.

Таксама Мікалай прывёз малако і тварог з падворку кіраўніка краіны, паведамляе тэлеканал «Беларусь 1».

«Гэта наша свойская прадукцыя, мы гатуем з уласнага малака тварог, сьмятану і ўсе малочныя прадукты. Вось вам прывезьлі малако, тварог», — сказаў сын кіраўніка Беларусі.

«Дзякуй, Коля, будзем каштаваць», — сказалі жыхаркі інтэрнату.

«Калі спадабаецца, прывязем яшчэ абавязкова», — сказаў Мікалай.

Пра гаспадарку ў рэзыдэнцыі прэзыдэнта Мікалай расказаў у сваім першым інтэрвію 11-гадоваму расейскаму журналісту Яўгену Грышыну. Сюжэт пра гэта паказалі на тэлеканале «Беларусь-1» 25 сьнежня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG