Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьлесары-газавікі, якіх абвінавачваць у сьмерці 6 чалавек у Барысаве, не прызнаюць сваёй віны


На фота (зьлева направа) — абвінавачаныя Аляксей Лукаш і Аляксандар Чысьцякоў. Барысаў, 5 студзеня 2017 году
На фота (зьлева направа) — абвінавачаныя Аляксей Лукаш і Аляксандар Чысьцякоў. Барысаў, 5 студзеня 2017 году

5 студзеня ў Барысаўскім раённым судзе пачаўся разгляд справы супраць двух сьлесараў «Барысаўгазу», якіх абвінавачваюць у прычыненьні сьмерці празь неасьцярожнасьць: у канцы студзеня 2016 году ад працяканьня газу ў Барысаве загінулі 6 чалавек, у тым ліку двое непаўналетніх.

Судовае пасяджэньне праводзіцца ў адкрытым рэжыме, аднак судзьдзя Аляксей Болатаў забараніў журналістам фота- і відэаздымку.

Як паведамляе барысаўскае інтэрнэт-выданьне ex-press.by, 45-гадовы Аляксандар Чысьцякоў і 36-гадовы Аляксей Лукаш, сьлесары «Барысаўгазу», абвінавачваюцца ў прычыненьні сьмерці празь неасьцярожнасьць. Пасьля дачы паказаньняў яны заявілі, што ня згодныя з абвінавачваньнем, бо не разумеюць ягонай сутнасьці. Паводле крымінальнага заканадаўства абодвум мужчынам пагражае да 5 гадоў пазбаўленьня волі.

Пракурор
Пракурор

Паводле сьледзтва, супрацоўнікі «Барысаўгазу» падчас рамонту парушылі абавязковыя нормы і правілы карыстаньня бытавым газавым абсталяваньнем і ня выявілі парушэньняў у рабоце воданагравальнай калёнкі «Нява 4510», што прывяло да ўтварэньня вокісу вугляроду (чаднага газу) у небясьпечна высокай канцэнтрацыі і сьмерці 6 чалавек.

Пацярпелымі ў справе праходзяць сваякі загінулых. Яны папрасілі спагнаць зь «Мінскаблгазу» 50 тысяч рублёў кожны ў якасьці кампэнсацыі за маральную шкоду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG