Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шакаляд «Ідэал» вернецца: фабрыку перазапусьцяць пасьля году прастою


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Крэдыторы заключылі міравое пагадненьне зь «Першай шакаляднай кампаніяй» на растэрміноўку запазычанасьці на працяглы час, якое зацьвердзіў эканамічны суд Берасьцейскай вобласьці, перадае БелТА.

Цяперашняе пагадненьне не выключае прыцягненьня да субсыдарнай адказнасьці заснавальнікаў фабрыкі, у тым ліку замежных.

Вытворчасьць на фабрыцы, што выпускала шакаляд «Ідэал», мае пачацца 10 студзеня, працэс запуску зойме каля месяца. Вытворчая лінія стаяла амаль год, давядзецца набіраць новых работнікаў. Першы час вытворчасьць плянуецца ў аб’ёмах 60-80 т прадукцыі за месяц (раней магутнасьці прадпрыемства дазвалялі выпускаць 400 т за месяц).

«Першая шакалядная кампанія» ў траўні 2016 году падала ў эканамічны суд заяву аб прызнаньні банкрутам, пачалася працэдура ліквідацыі. Тады адзначалася, што розьніца між запазычанасьцю і коштам маёмасьці не такая вялікая: 39 млрд недэнамінаваных рублёў запазычанасьці супраць маёмасьці на 34 млрд.

Кампанія працавала ад 1998 году, вырабляла шакалядныя пліткі, цукеркі і іншыя ласункі, у тым ліку на экспарт. Але ў апошні час, перад падачай заявы аб банкруцтве, вытворчасьць працавала зь перабоямі, супрацоўнікаў адсылалі ў вымушаныя адпачынкі, у сакавіку 2016 году вытворчасьць цалкам спынілася праз запазычанасьць па энэргарэсурсах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG