А за апошнія 4 гады амэрыканская валюта вырасла ў 2,27 разы. На 4,69% (з 1,87245 да 1,96025 рубля, альбо з 18.724,5 да 19.602,5 без уліку дэнамінацыі) вырас у 2016 годзе сярэдні курс наяўнага даляра ЗША, сьведчыць пастаянны маніторынг каціровак, які праводзіцца БелаПАН.
Так, у студзені мінулага году сярэдні курс павялічыўся на 11,50% (да 20.877 недэнамінаваных рублёў), у лютым — на 2,69% (да 21.438), у сакавіку пачаў зьніжацца — на 6,34% (да 20.078,5), у траўні — расьці, потым зноў зьніжацца, расьці. Пры канцы году, у лістападзе, даляр вырас на 3,64% (да 1,9723, або 19.723), у сьнежні — зьнізіўся на 0,61%.
У 2015 годзе сярэдні курс наяўнага даляра ў Беларусі вырас на 33,37%, у 2014 — на 46,73%, у 2013 — на 10,88%. Такім чынам, за чатыры апошнія гады даляр вырас у 2,27 разы.