Генэральнае консульства Беларусі ў Стамбуле правярае, ці ёсьць сярод пацярпелых у тэракце ў начным клюбе беларускія грамадзяне.
У навагоднюю ноч прынамсі 39 чалавек загінулі і каля 40 атрымалі раненьні ў выніку нападу на начны клюб Reina у Стамбуле. Паведамляецца, што сярод загінулых было прынамсі 16 замежных грамадзян.
На дадзены момант інфармацыі пра гібель грамадзян Беларусі няма.
«У сувязі з тэрактам у Стамбуле просім грамадзян, што знаходзяцца там, праяўляць павышаную асьцярожнасьць, зьвязацца з блізкімі ў Беларусі», — гаворыцца ў паведамленьні з афіцыйнага Твітэру беларускага МЗС.
«Атака ў навагоднюю ноч — гэта бесчалавечны цынізм. Час, калі людзі загадваюць жаданьні і будуюць пляны перарваўся з-за жудаснага тэракту», — зазначылі ў Генконсульстве Беларусі ў Стамбуле.