Як паведаміла пракуратура 27 сьнежня, пяць чалавек знаходзяцца ў вышуку з прычыны падазрэньня ў «тэрарыстычнай» дзейнасьці, якая прадугледжвала плян забойства прэм’ер-міністра краіны і захопу парлямэнту ў дзень выбараў у кастрычніку.
Двое расейцаў, як паведамляецца, расейскія вайсковыя выведнікі, нібыта з тэрыторыі суседняй Сэрбіі ажыцьцяўлялі сачэньне за тагачасным прэм’ер-міністрам Чарнагорыі Мілам Джуканавічам.
Мясцовыя СМІ паведамілі, што адзін з сэрбаў, якія адшукваюцца, — Нэманя Рысьціч, які зьявіўся на фота побач зь міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым 12 сьнежня, падчас ягонага візыту ў Бялград.
Крэмль адмаўляе сваю датычнасьць да палітыкі ў Чарнагорыі, але актыўна падтрымлівае мясцовыя палітычныя групы, якія выступаюць супраць пранатаўскага ўраду.
Чарнагорыя атрымала запрашэньне далучыцца да вайсковага альянсу ў мінулым, але рашэньне яшчэ не ратыфікаванае некалькімі дзяржавамі-чальцамі.
Улады Чарнагорыі заявілі, што няма доказаў прыцягненьня службовых асобаў Расеі ў змову супраць NATO. Каля 20 чалавек, у асноўным сэрбы і расейцы, ужо знаходзяцца пад вартай у Чарнагорыі праз абвінавачаньне ў такой магчымай схеме.