Судзьдзя Фрунзенскага раёну Марыя Ярохіна прысудзіла палітыку штраф за акцыі падтрымкі палітвязьня 24 і 25 кастрычніка.
Як перадае сайт БХД, у Паўла Севярынца гэта ўжо 15-ы штраф за год. Агульная сума штрафаў сустаршыні БХД за прадпрымальніцкія акцыі, Дзень Волі, акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў, акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі ўжо дасягнула 14280 дэнамінаваных рублёў, ці больш як 7 тысяч даляраў.
Севярынец яшчэ чакае суду за акцыю 24 лістапада і пікет у падтрымку тэлеканалу «Белсат» каля адміністрацыі Лукашэнкі 20 сьнежня.