Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Корбану — 20 базавых штрафу, супраць Шчукіна справу спынілі


Алег Корбан (справа) і Валер Шчукін
Алег Корбан (справа) і Валер Шчукін

20 базавых велічынь, альбо 840 рублёў штрафу за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Такое рашэньне 26 сьнежня вынес раённы суд у Маладэчне ў дачыненьні да лідэра грамадзкага аб’яднаньня «Альтэрнатыва» Алега Корбана.

Акцыю супраць прымусовай працы дзяцей актывісты «Альтэрнатывы» правялі 2 сьнежня ў сувязі са сьмерцю школьніцы на калгасным полі ў верасьні гэтага году.

«Мы маем маральнае права выходзіць на падобныя акцыі. Гэта як акцыя памяці, можна лічыць так. І такія дзеяньні санкцыянаваныя нашым сумленьнем, таму я не лічу сябе вінаватым у парушэньні артыкулу 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных парушэньнях», — камэнтуе Алег Корбан.

26 сьнежня меліся судзіць і праваабаронцу Валера Шчукіна, які ўдзелу ў згаданай акцыі ня браў, але атрымаў позву. Справа ў тым, што праваахоўнікі ідэнтыфікавалі як Шчукіна аднаго з удзельнікаў акцыі ўсяго толькі на падставе наяўнасьці ў пратэстоўца барады.

Судзьдзя
Судзьдзя

«Суд увогуле не павінен быў брацца за гэтую справу. Там не было аніводнага сьведкі. Выступалі Бажэлка ды Ахметаў, старэйшы лейтэнант і капітан, якія нічога ня бачылі і нічога ня ведаюць», — сказаў Валер Шчукін.

З прычыны недаказанасьці справу супраць Валера Шчукіна спынілі ў залі суду.

Алег Корбан і Валер Шчукін
Алег Корбан і Валер Шчукін

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG