Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Кондрусь
Уладзімер Кондрусь

Пракурор запатрабавала для апошняга вязьня Плошчы Кондруся 3 гады абмежаваньня волі

26 сьнежня а 16.00 у Маскоўскім раённым судзе Менску чакаецца вырак удзельніку Плошчы-2010 Уладзімеру Кондрусю. Судовае пасяджэньне сёньня прайшло без прысутнасьці падсуднага.

Жыхара Рудзенску Ўладзімера Кондруся абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках падчас акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году.

Актывісту пагражае ад 3 да 8 гадоў зьняволеньня. Праваабаронцы Беларусі прызналі Ўладзімера Кондруся палітвязьнем і патрабуюць ягонага вызваленьня.

11:06 26.12.2016

Суд перайшоў да матэрыялаў справы

Суд перайшоў да агалошваньня пісьмовых матэрыялаў справы. Іх зачытвае пракурор Вольга Герасімовіч.

11:05 26.12.2016

Бацькі Кондруся адмовіліся даваць паказаньні

Бацька Кондруся Ўладзімер Расьціслававіч ад дачы паказаньняў адмовіўся. Маці Кондруся Галіна таксама скарысталася правам адмовіцца ад паказаньняў.

Бацькі Ўладзімера Кондруся
Бацькі Ўладзімера Кондруся

11:03 26.12.2016

Суд ня стаў зачытваць паказаньні Кондруся, спаслаўшыся на тое, што Кондрусь адмовіўся даваць паказаньні падчас сьледзтва. Пачаўся допыт сьведак.

11:02 26.12.2016

Статкевіч пакінуў суд на знак пратэсту

З залі сышоў палітык Мікалай Статкевіч. Ён сказаў: «Судзіцеся самі з сабой» і сышоў. Пракурор пачала зачытываць абвінавачаньне.

11:01 26.12.2016

Суд ідзе без падсуднага

Суд пачаўся, Кондруся гэтак і не прывялі. Судзьдзя забараніла фота і відэаздымкі на судзе. Начальнік канвоя паведаміў, што Кондрусь «катэгарычна адмаўляецца» прасьледаваць у залю. Судзьдзя Бандарэнка вырашыла, што Кондрусь будзе выдалены да канца працэсу.

XS
SM
MD
LG