Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Без удзелу ўладаў гэта не магло адбывацца», — Расея абвінавачвае Беларусь у рээкспарце мяса з Украіны


Незаконны абʼём паставак ялавічыны ў Расею з Украіны праз тэрыторыю Беларусі дасягнуў сумы як мінімум 100 млн.даляраў.

Пра гэта заявіў РБК кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данквэрт.

Паводле яго слоў, служба выявіла канал незаконных паставак ялавічыны праз Беларусь — гэта беларуская кампанія «Георгій і сыны». Яшчэ дзьве кампаніі знаходзяцца пад падазрэньнем.

У 2016 годзе «Георгій і сыны» паставіла ў Расею не менш за 10,5 тыс. тон мяса, сьцьвярджае Данквэрт. «За кошт незаконных паставак яны [„Георгій і сыны“] маглі зарабіць да 100 млн даляраў», — сказаў ён.

У гэтым годзе, распавёў чыноўнік, Беларусь павялічыла пастаўкі ялавічыны ў Расею на 20%. Па стане на 20 сьнежня было ўвезена 162 тыс. тон ялавічыны, годам раней на тую ж дату — прыкладна 130 тыс. тонн. «Не маглі зразумець — адкуль такое павелічэньне паставак. Павінны былі тады ўпасьці пастаўкі малака, але яны таксама ўзраслі», — адзначыў Данквэрт.

«Ня трэба пастаўляць нам у Расею санкцыйную прадукцыю. Ўвоз гэтага мяса — вынік недакладнай сэртыфікацыі, якую праводзяць некалькі вэтэрынарных лекараў [Беларусі]. Без удзелу ўладаў гэта не магло адбывацца», — лічыць Данквэрт.

Данквэрт не ўпершыню абвінавачвае Беларусь у рээкспарце санкцыйных прадуктаў. Беларускі бок усе абвінавачваньні ў свой адрас адмаўляе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG