Як стала вядома «Беларускаму партызану», пасьля прызначэньня на пасаду міністра адукацыі Ігар Карпенка склаў зь сябе паўнамоцтвы першага сакратара ЦК Камуністычнай партыі Беларусі.
Выканаўцам абавязкаў першага сакратара прызначаны Георгій Атаманаў — раней першы сакратар па арганізацыйна-партыйнай працы. Рашэньне прынята «ў сувязі зь вялікай загружанасьцю Першага сакратара ЦК КПБ па асноўнай дзяржаўнай пасадзе». У лютым наступнага года павінен адбыцца пленум ЦК КПБ, які абярэ новага кіраўніка кампартыі.
Беларускае заканадаўства аб дзяржаўнай службе не забараняе чыноўнікам быць сябрамі палітычных партый. У гэтым сэнсе ён утрымлівае толькі адно абмежаваньне — забараняе «выкарыстоўваць службовае становішча ў інтарэсах палітычных партый, рэлігійных арганізацый, iншых юрыдычных асоб, а таксама грамадзян, калі гэта разыходзіцца з інтарэсамі дзяржаўнай службы».