Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Графіцісты супраць Сьледчага камітэту: Пякарскі, Касінераў і Жаромскі ня згодныя звацца хуліганамі


 Вячаслаў Касінераў
Вячаслаў Касінераў

У працэсе паводле пазову графіцістаў да Сьледчага камітэту адбылося папярэдняе паседжаньне. Бакі не знайшлі згоды, і 13 студзеня адбудзецца асноўны суд.

Актывісты Вячаслаў Касінераў, Максім Пякарскі і Вадзім Жаромскі праз суд запатрабавалі ад Сьледчага камітэту зьняпраўдзіць зьвесткі, распаўсюджаныя пра іх пасьля арышту ўлетку 2015 году. Аўтараў вулічных графіці «Беларусь мае быць беларускай» і «Рэвалюцыя сьвядомасьці. Яна ўжо пачалася» сьледчыя назвалі хуліганамі. Яшчэ сьледзтва паставіла ім у віну пашкоджаньне вулічнага білборду з выявай міліцыянта. Але суд зьняў з графіцістаў абвінавачаньне ў хуліганстве, прызнаўшы іх вінаватымі толькі ў пашкоджаньні маёмасьці. Таксама графіцісты патрабуюць абвяржэньня зьвестак, што ў іх нібыта была знойдзеная траўматычная зброя. «Была пнэўматыка, якая не забароненая», — кажа Вадзім Жаромскі.

У папярэднім паседжаньні суду прадстаўніца Сьледчага камітэту Дар’я Парамонава адмовілася прызнаць пазоў Касінерава, Пякарскага і Жаромскага, спаслаўшыся на тое, што іхныя прозьвішчы ў паведамленьні СК не названыя.

Вячаслаў Касінераў мяркуе, што СК усё роўна парушыў іхныя правы.

«Дзіўную пазыцыю заняў Сьледчы камітэт. Што той артыкул, які нас ганьбіць, — не пра нас. Хаця там фігуруюць фатаздымкі менавіта з нашай справы. Так, імёнаў няма, але цалкам указаныя абставіны нашай справы, фатаздымкі з нашай справы, якія не былі ў адкрытым доступе — гэта з базы міліцыі ці Сьледчага камітэту. Дык пра каго яшчэ гэта?» — сказаў Вячаслаў Касінераў.



Падчас затрыманьня ў жніўні 2015 году Вячаслаў Касінераў быў моцна зьбіты, амапаўцы зламалі яму сківіцу. Патрапіў у шпіталь і Вадзім Жаромскі.

У лютым 2016 году фігуранты «справы графіцістаў» Вячаслаў Касінераў, Максім Пякарскі і Вадзім Жаромскі былі прызнаныя Фрунзенскім судом вінаватымі ў пашкоджаньні маёмасьці і пакараныя штрафам ад 30 да 50 базавых велічыняў. Між тым спачатку графіцістам пагражала да 6 гадоў зьняволеньня за злоснае хуліганства. Шмат хто з назіральнікаў ацаніў такі мяккі прысуд як сьведчаньне пачатку лібэралізацыі ў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG