Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Распаўсюднік «Новага часу» патрабуе прыцягнуць Забіяку да адказнасьці


Аляксандар Процка
Аляксандар Процка

Грамадзкі распаўсюднік газэты «Новы час» з Гомеля Аляксандар Процка ў заяве на імя пракурора гораду просіць прыцягнуць да адказнасьці дырэктара ААТ «Кірмаш» Уладзіслава Забіяку, які перашкаджаў распаўсюджваць выданьне на рынку «Давыдаўскі».

Як паведамлялася, 18 сьнежня рамесьнік і вядомы ў горадзе грамадзкі распаўсюднік незалежных пэрыядычных выданьняў Аляксандар Процка раздаваў на рынку газэту «Новы час». Недзе на пачатку шаснаццатай гадзіны да яго прычапіўся незнаёмец, стаў груба штурхаць, хапаць за рукавы і патрабаваць «сьледаваць за ім».

«Урэшце ён выхапіў у мяне з рук каля двух дзясяткаў асобнікаў „Новага часу“. Я сказаў, што выклічу міліцыю. Аднак невядомы сам патэлефанаваў у Савецкі РАУС. На рынак прыехаў лейтэнант міліцыі Дзьмітры Акуліч, апытаў нас пад пратакол. Як высьветлілася, агрэсіўным чалавекам аказаўся Ўладзіслаў Забіяка, дырэктар ААТ „Кірмаш“. Менавіта ён і перашкаджаў распаўсюджваць незалежную газэту, нават не спытаўшыся, маю я ці не на гэта дазвол», — кажа Аляксандар.

Гомельскі праваабаронца юрыст Леанід Судаленка лічыць, што ў дзеяньнях Уладзіслава Забіякі выразна відаць захады на ўшчамленьне свабоды масавай інфармацыі. Зь «пільнага» чыноўніка можа быць спагнаны адміністрацыйны штраф ад 20 да 50 базавых велічыняў — адпаведна ад 420 да 1050 рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG