Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калядкі пад Каляды


Калядоўшчыкi Горацкага павету, Магілёўская губэрня, 1903 г.
Калядоўшчыкi Горацкага павету, Магілёўская губэрня, 1903 г.

Калядаваць я стаў рана, у першай палове 1960-х, калі яшчэ і ў школу не хадзіў. Калі мне было гадоў пяць, тата зрабіў мініятурную калядную зорку (у нас на Падляшшы яна называецца gvjázda), а мама навучыла мяне сьпяваць самую, мабыць, папулярную калядку на Падляшшы: «Рожджэство Хрыстово, ангел пролетел...». Большасьці словаў гэтай калядкі я тады не разумеў ;)

Практычна ажно да сваіх 19 год, калі я паступіў ва ўнівэрсытэт у Варшаве, я штогод хадзіў са сваімі сябрукамі (у старэйшых гадах — і зь сяброўкамі) калядаваць «з гвяздай» у сваёй вёсцы і па хутарах у ваколіцы. Калядавалі мы ў першы дзень праваслаўных Калядаў, 7 студзеня. У мае ўнівэрсытэцкія гады гэтая калядная традыцыя перарвалася...

Цяпер калядкі я сьпяваю разам з жонкай толькі на Куцьцю (па-падляску гэты дзень называецца Koladá). Адзначаем мы Каляды (Ruzdvó па-нашаму) ня ў студзені, як праваслаўныя на Падляшшы, а ў сьнежні, паводле грэгарыянскага календара, як адзначае Праваслаўная царква чэскіх зямель і Славаччыны, у храм якой мы ходзім у Празе.

У сёньняшнюю Музыкалку я выбраў некалькі калядак зь «міжнароднага рэпэртуару», якія асабліва грэюць маю душу. Спадзяюся, і чытачам нашага сайту яны будуць даспадобы.

Украінская калядка «Нова радість стала»:

Польская калядка ў выкананьні поп- і джаз-сьпявачкі Анны Марыі Ёпэк:

Чэская дзіцячая калядная песьня «Vánoce, Vánoce přicházejí»:

Француская калядная песьня «Petit Papa Noël» у выкананьні вядомага сьпевака з Корсыкі Ціна Росі:

Папулярна ангельскамоўная калядка «Jingle Bells» ў джазавым выкананьні канадзкай сьпявачкі Даяны Крол:

Калядка «Ціхая ноч» па-беларуску і па-нямецку ў выкананьні Данчыка:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG