Фотарэпартаж Пятра Аўдзеева з прыватнай фэрмы «Птушыны сьвет», што ў вёсцы Лесішча Слуцкага раёну. Гаспадарка была заснаваная ў 2007 годзе, цяпер на ёй гадуюць паўсотні страўсаў. Птушкі вырастаюць да 2,7 мэтра ў вышыню, да 160 кг вагі. Страўсы жывуць ва ўмовах, блізкіх да прыродных, ходзяць па двары і ўзіму.