Міністар абароны Майкл Фэлан абвясьціў, што брытанскія інструктары застануцца ва Ўкраіне да пачатку 2018 году. Лёндан падтрымлівае Ўкраіну, яе сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць у сувязі з агрэсіўнай пазыцыяй Расеі, сказаў Фэлан.
Паводле дадзеных тэлеканала iTV, да сакавіка 2017 году падрыхтоўку ў брытанскіх інструктараў пройдуць больш за 5000 украінскіх вайскоўцаў.
У сакавіку летась стала вядома, што брытанскія вайсковыя інструктары пачалі навучаць вайскоўцаў украінскай арміі, якія ваююць супраць узброеных фармаваньняў самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР».
Дэвід Кэмэран, які займаў тады пасаду прэмʼер-міністра Брытаніі, заявіў, што брытанцы навучаюць украінскіх вайскоўцаў навыкам вядзеньня пяхотнага бою, лягістыцы, аналізу разьведвальных дадзеных і аказаньню мэдыцынскай дапамогі.
Тады плянавалася, што ўсяго ва Ўкраіне будуць працаваць 75 ваенных інструктараў. Брытанскі ўрад таксама пастаўляе ўкраінскім узброеным сілам аптэчкі, прыборы начнога бачаньня і спальнікі. Пра гэта паведамляе Бі-бі-сі.
Вялікая Брытанія падоўжыла праграму падрыхтоўкі ўкраінскіх вайскоўцаў на адзін год, абгрунтаваўшы гэта «правакацыйнымі дзеяньнямі Расеі».
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1