Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Amnesty International абвінаваціла Расею ў сыстэматычным перасьледзе крымскіх татараў


Намесьнік старшыні Мэджлісу крымска-татарскага народу Ільмі Ўмераў.
Намесьнік старшыні Мэджлісу крымска-татарскага народу Ільмі Ўмераў.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International абвінаваціла Расею ў сыстэматычным перасьледзе крымска-татарскай абшчыны з моманту анэксіі паўвыспы ў 2014 годзе.

У дакладзе «Крым у цемры: перасьлед нязгодных», распавядаецца пра рэпрэсіі, якія на працягу апошніх двух з паловай гадоў ужываліся расейскімі ўладамі да прадстаўнікоў крымска-татарскага народу, якія выступілі супраць анэксіі.

Дырэктар Amnesty International па Эўропе і Цэнтральнай Азіі Джон Дальхізэн падкрэсьлівае, што ўвядзеньне расейскіх законаў на тэрыторыі паўвыспы нанесла ўдар ня толькі па крымскіх татарах, але і па свабодзе сходаў і свабодзе слова.

Amnesty International заклікала спыніць перасьлед крымскага Меджлісу татарскага народу, дзейнасьць якога расейскія ўлады забаранілі ў красавіку сёлета. Ён таксама нагадаў пра ціск на кіраўнікоў гэтай арганізацыі Рафата Чубарава, Мустафы Джамілева, Ільмі Ўмерава і Ахтэма Чыйгоза, зьнікненьне актывіста Эрвіна Ібрагімава і крымінальныя справы ў дачыненьні да крымскіх татараў, якіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў забароненай на тэрыторыі Расеі тэрарыстычнай групоўкі «Хізб ут-Тахрыр».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG