Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На ўсходзе Алепа пачалася эвакуацыя параненых і дзяцей


Аўтобусы, падрыхтаваныя для эвакуацыі людзей з усходняга Алепа, 15 сьнежня 2016 году.
Аўтобусы, падрыхтаваныя для эвакуацыі людзей з усходняга Алепа, 15 сьнежня 2016 году.

На ўсходзе сырыйскага гораду Алепу праходзіць эвакуацыя параненых. Як паведамляюць супрацоўнікі Міжнароднага Чырвонага крыжа, у ёй бяруць удзел 100 валянтэраў і 10 санітарных машын.

Эвакуацыя пачалася на 5 гадзін пазьней, чым плянавалася, бо першая аўтакалёна з параненымі трапіла пра абстрэл з боку сілаў рэжыму Башара Асада. Як паведамілі тэлеканалу «Аль-Джазіра» валянтэры няўрадавай арганізацыі «Белыя шлемы», быў забіты адзін з іх паплечнікаў, параненыя яшчэ 4 чалавекі, у тым ліку мэдык.

Раней агенцтвы перадалі, што паўстанцы і ўрадавыя сілы заключылі новае пагадненьне аб «гуманітарным» перамір’і, і ў ноч на чацьвер пачаў дзейнічаць рэжым спыненьня агню. Аднак некаторыя крыніцы паведамлялі пра абстрэлы і авіяўдары.

Паводле інфармацыі брытанскага выданьня Guardian, дамоўленасьць была дасягнутая за кошт саступкі, зробленай для іранскіх шыіцкіх атрадаў, якія ваююць на баку Асада. Яны патрабавалі эвакуіраваць параненых з двух шыіцкіх паселішчаў у раёне Алепа.

Усю сераду ва ўсходняй частцы горада ішлі моцныя баі — ўрадавая армія аднавіла наступ на пазыцыі паўстанцаў пасьля правалу папярэдняй дамоўленасьці аб перамір’і.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG