Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусбанк пачаў выдаваць крэдыты на будоўлю жытла зь дзяржпадтрымкай пад 12%


Беларусбанк пачаў выдаваць крэдыты на будаўніцтва жылых памяшканьняў зь дзяржаўнай падтрымкай.

Крэдыты даюцца грамадзянам, якія стаяць на ўліку як тыя, хто мае патрэбу ў паляпшэньні жыльлёвых умоваў (такіх на сёньня каля 200 тысяч), на будаўніцтва жылых памяшканьняў тэрмінам пагашэньня да 15 гадоў. Адсоткавая стаўка па крэдыце — 12% гадавых.

Абʼём выдачы крэдытаў абмежаваны лімітам у 225 млн даляраў.

У жніўні Беларусбанк пачаў выдаваць падобныя крэдыты пад 17%, але ў кастрычніку перастаў: скончыліся прызначаныя для гэтага 5 млн даляраў.

Шукаем, у каго яшчэ можна пазычыць, — жыльлёвыя гісторыі 4 маладых семʼяў

Эканаміст Леанід Заіка адзначае ў камэнтары Свабодзе, што будоўля жытла ў Беларусі зьменшылася (у першай палове 2016 году амаль на чвэрць у параўнаньні са студзенем-ліпенемь 2015-га), а «будаўнічае лобі» засталося бяз працы:

«Яны націснулі: прынесьлі лічбы і паказалі, што ў іх справы ідуць кепска, давайце, маўляў, зноў будаваць па 800 даляраў за квадратны мэтар. Таму гэта вынік эканамічнай сытуацыі. Раней даходзіла да 70% будаўніцтва жытла пад крэдыты. А сёньня, калі такое будаўніцтва зьнізілася на, можа, 50%, лабісты здолелі паказаць, што варта зноў даваць такія крэдыты».

Заіка мяркуе, што пытаньне тут ня ў тым, ці ёсьць у дзяржавы грошы на падтрымку будаўніцтва жытла:

«Тут плюс на мінус: будаўніцтва жытла — гэта працэс, які вядзе за сабой спадарожныя выдаткі, як рамонт кватэры, купляньне мэблі... Гэты працэс уключае мультыплікатар, эфэкт ад будаўніцтва жытла адбіваецца на іншых закупах. Як кажуць, будаўнічы кран стымулюе вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў, мэблі, посуду — чаго заўгодна. Першапачатковыя інвэстыцыі адбіваюцца ў пяць разоў, а то і болей».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG