Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як пазьбегнуць раку прастаты


«Дасьледаваньні раку прастаты — гэта захапляльная сфэра, дзе мы бачым шмат дасягненьняў, — кажа Шоў Чжоў, доктар мэдыцыны, уроляг адной з клінік у Санкт-Пецярбургу ў штаце Флорыда. — Я не магу прадказаць, куды пойдзе гэтая галіна нават праз чатыры-пяць гадоў, таму што яна пастаянна разьвіваецца».

Вось што вядома пра рак прастаты на сёньня. Ці можна яго прадухіліць?

На сёньняшні дзень няма ніякага вядомага спосабу прадухіліць рак прастаты, але вы можаце прачытаць аб прадуктах харчаваньня або харчовых дадатках, якія могуць дапамагчы зьнізіць рызыку. Калі зьбіраецеся ўжываць харчовыя дадаткі, парайцеся спачатку са сваім лекарам, бо нават калі нешта паказала добры вынік падчас экспэрымэнтаў, не абавязкова будзе добрае для вас.

Трэба асьцерагацца мужчынскіх полівітамінаў, якія, паводле рэклямы, маюць антыракавыя ўласьцівасьці. Цяпер вядома, што мужчыны, якія прымалі полівітаміны сем ці болей разоў на тыдзень, фактычна мелі больш высокую рызыку захварэць на рак прастаты. Пра гэта сьведчыць дасьледаваньне з удзелам 200 000 чалавек. Разам з тым, тыя, хто прымаў вітаміны радзей, не хварэлі на рак прастаты часьцей.

Капсулы рыбінага тлушчу і вітаміну Е, якія часта рэклямуюцца як падстава мужчынскія здароўя, могуць павялічыць вашы шанцы пачуць цяжкі дыягназ. У залежнасьці ад патрэбаў вашага здароўя, выгады ад гэтых таблетак могуць пераважыць рызыкі (напрыклад, калі ў вас ёсьць дэфіцыт вітаміну Е), але спачатку здайце аналіз крыві на рак прастаты.

А вось некаторыя актуальныя рэкамэндацыі, якія могуць зьнізіць рызыку разьвіцьця раку прастаты:

Штодзень выпівайце кубак кавы. Як паказала адно дасьледаваньне, якое цягнулася 20 гадоў, мужчыны, якія пілі больш кавы, былі менш схільныя да разьвіцьця раку прастаты.

Гатуйце стравы з памідораў. Гэтая гародніна ўтрымлівае лікапэн — хімічнае злучэньне, якое прадухіляе пашкоджаньне клетак таксынамі, якія называюцца свабодныя радыкалы. Мужчыны, дыета якіх была багатая лікапэн, мелі больш нізкія паказьнікі раку прастаты і менш выпадкаў раку гэтага органа на позьняй стадыі ў шэрагу буйных дасьледаваньняў.

Спажывайце соевыя бабы. Некаторыя дасьледчыкі лічаць, што фітаэстрагены або эстраген-падобныя злучэньні, якія знаходзяцца ў соі, блякуюць мужчынскія гармоны, што спрыяюць раку прастаты.

Акрамя таго, дадзеныя шматлікіх дасьледаваньняў сьведчаць аб тым, што адмова ад чырвонага мяса зьніжае рызыку рака прастаты, разам з мноствам іншых хранічных захворваньняў.

Пра гэта інфармуе сайт sharecare.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG