У прэс-цэнтры «Газпром трансгаз Беларусь» карэспандэнту Свабоды не сталі абвяргаць ці пацьвярджаць зьвесткі пра кансэрвацыю будоўлі.
«Пакуль пракамэнтаваць ня можам. Пакуль чакаем. Магчыма, цягам дня», — сказалі ў прэс-службе кампаніі.
Таксама не пракамэнтавалі гэтую інфармацыю ў офісе «Газпром центра». Там параілі накіраваць «афіцыйны ліст адпаведна заканадаўству, калі ёсьць нейкае пытаньне».
5 сьнежня ў СМІ зьявілася інфармацыя пра тое, што «Газпром трансгаз Беларусь», беларуская «дачка» расейскай газавай манаполіі, пачала працэдуру кансэрвацыі будоўлі «Газпром центра».
«Газпром центр» узводзіцца на месцы былога аўтавакзалу «Маскоўскі» ў Менску. У верасьні стала вядома аб прыпыненьні ягонай будоўлі.