Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо заўтра: перамовы «Нармандзкай чацьвёркі» ў Менску


Менск у Дзень саміту «Нармандзкай чацьвёркі», лістапад 2015 году
Менск у Дзень саміту «Нармандзкай чацьвёркі», лістапад 2015 году

Куды варта пайсьці і за чым сачыць заўтра, 29 лістапада.

Што будзе?

У Менску 29 лістапада пройдуць перамовы кіраўнікоў МЗС краін «Нармандзкай чацьвёркі» ў справе Данбасу.

Імпрэзы і спэктаклі

Прэзэнтацыя ілюстраванага трохтамовіка пра Скарыну

«Беларуская энцыкляпэдыя» прэзэнтуе незвычайнае трохтамовае выданьне «Францыск Скарына». У кнігах Алеся Сушы ўпершыню апублікаваныя ўнікальныя ілюстрацыі, выказваюцца нечаканыя гіпотэзы. Чытача чакаюць некаторыя правакацыі і адкрыцьці.

Месца правядзеньня: Менск, галерэя «Лябірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр. Незалежнасьці, 116, 3 паверх).

Пачатак у 16:00. Уваход вольны.

Спэктакль «Ліса і вінаград»

Бразыльскі драматург Гільермэ Фігейрэду, паяднаўшы зьвесткі з самых розных крыніцаў, стварыў вобраз Эзопа — глыбокага мысьляра, якому наканавана было нарадзіцца ў целе «самага брыдкага нявольніка ў Грэцыі». Аўтары сучаснай адаптацыі называюць спэктакль «сьмешнай трагедыяй».

Месца правядзеньня: Менск, Тэатар юнага гледача (вул. Энгельса, 26).

Пачатак у 19:00. Квіткі каштуюць 7 рублёў.

Канцэрт украінскага гурту «Колір»

Украінскі гурт «Колір» працягвае свае гастролі па Беларусі і выступіць 29 лістапада ў Горадні. Напрыканцы лета музыкі з Адэсы выдалі альбом «Хто, як не ми».

Месца правядзеньня: Горадня, бар «Несьцерка» (вул. Маставая, 35).

Пачатак а 20-й гадзіне. Уваход вольны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG