Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тысячы кубінскіх эмігрантаў у Маямі адсьвяткавалі сьмерць Кастра


Навіна пра сьмерць кубінскага лідэра Фідэля Кастра выклікала сьвяткаваньні сярод эмігрантаў з Кубы ў амэрыканскім горадзе Маямі.

Тысячы людзей выйшлі на вуліцы найбуйнейшага гораду штату Флорыда, скандуючы «Куба si! Кастро no!».

Людзі таксама сыгналамі аўтамабіляў віталі сьмерць кубінскага рэвалюцыянэра і размахвалі нацыянальнымі сьцягамі Кубы.

Найбуйнейшыя акцыі прайшлі ў раёне «Малая Гавана», названым так, бо там жывуць шматлікія эмігранты з Кубы.

25 лістапада ва ўзросьце 90 гадоў памёр экс-прэзыдэнт Кубы Фідэль Кастра, які ўзначальваў камуністычную астраўную дзяржаву на працягу амаль паўстагодзьдзя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG