Прэзэрватывы, на іх думку, праклятыя богам, а пампэрсы выклікаюць імпатэнцыю ў хлопчыкаў. Нягледзячы на тое што афіцыйныя прадстаўнікі РПЦ у гэтай гісторыі вырашылі заняць нэўтральную пазыцыю, пратэсты не сьціхаюць — па словах вернікаў, імі ўжо сабрана больш за 1000 подпісаў супраць запуску завода, прытым што ўсё насельніцтва пасёлка складае каля 4,5 тысяч чалавек.
Павел Сьпічакоў, дырэктар кампаніі, якой належыць завод, прызнаецца, што менш за ўсё чакаў такой рэакцыі жыхароў Багалюбава. Прадпрыемства плянуецца адкрыць у будынку былога цаглянага завода, які згалеў і пакінуў бяз працы каля 100 чалавек. Яго апанэнты, акрамя грахоўнасьці прэзэрватываў, кажуць пра празьмерную блізкасьць завода да сьценаў манастыра і школ.
«Гэта людзі, якія своеасабліва вераць. Напрыклад, у іх ёсьць вераваньне, што прэзэрватывы ня толькі прыводзяць да абортаў, а распаўсюджваюць СНІД. Нам гэта было заяўлена. Было заяўлена пра тое, што пампэрсы таксама прыводзяць да бясплодзьдзя і гэта таксама прадукт, які пракляты Богам. Прыкладна такія пазыцыі», — кажа бізнэсовец Павел Сьпічакоў.
Адзін зь лідэраў багалюбаўскага пратэсту супраць прэзэрватываў і пампэрсаў Тацяна Фадзеева мае намер зьвяртацца да Ўладзіміра Пуціна і патрыярха Кірыла. Паводле яе слоў, прэзэрватывы — гэта грахоўная прадукцыя, якая працуе на «зьнішчэньне расейскага народу».
Цалкам матэрыял можна прачытаць на сайце расейскай службы Радыё Свабода.