Абставіны яго сьмерці высьвятляліся ў ходзе расьсьледаваньня.
Як паведамляе сёньня газета The Times, 46-гадовы Мэт’ю Панчэр памёр у траўні ў сваім доме ад страты крыві ў выніку шматлікіх нажавых раненьняў.
Паталёгаанатам, які ўскрываў яго цела, заявіў, што «нельга цалкам выключыць» верагоднасьць таго, што яшчэ хтосьці мог аказацца датычным да сьмерці Панчэра. Лекар, аднак, удакладніў, што ўдары нажом Панчэр «наносіў сабе сам». Цяпер, як паведамляе брытанскае выданьне, каранэр у Оксфардзе афіцыйна прадставіў сваю выснову: Мэт’ю Панчэр скончыў жыцьцё самагубствам.
10 гадоў таму, 23 лістапада 2006 года, у Лёндане ва ўзросьце 43 гадоў памёр зьбеглы на Захад былы афіцэр ФСБ і крытык расейскіх рэпрэсіўных органаў Аляксандр Літвіненка. Брытанскае расьсьледаваньне сьмерці Літвіненкі прыйшло да высновы, што яго забойства было «верагодна, санкцыянавана» Ўладзімірам Пуцінам.
На думку суду Літвіненка быў забіты былым афіцэрам ФСБ Андрэем Лугавым пры садзейнічаньні Дзьмітрыя Коўтуна. Ён быў атручаны радыеактыўным палёніем-210, прыняўшы яго дозу з гарбатай у бары лёнданскага гатэлю 1 лістапада 2006 году.