Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Качка


Карл Юц, «Качкі над струменем» (1916).
Карл Юц, «Качкі над струменем» (1916).

У якія б чалавек не трапляў абставіны, заўсёды, каб супакоіцца, узяць сябе ў рукі, яму патрэбна убачыць альбо ўспомніць штосьці знаёмае з маленства.

Бацька расказваў, што ў вайну, калі ён з маленькай процітанкавай гарматай упершыню апынуўся перад ідучымі наўпрост на іх варожымі танкамі, у нейкі момант увесь разьлік гарматы ахапіла нейкае аняменьне. Гэта быў іх першы бой у жыцьці. Яны замерлі і, не варушачыся, глядзелі на танкі. і ў гэты момант з пад колаў першага танка выбегла качка і, чыкільгаючы, пабегла уперадзе грукатлівай махіны. Разьлік саракапяткі ажыў! Танкам не далі магчымасьці нагнаць качку!

Марат Баскін

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG