Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў кіраўнік Мэджлісу крымскататарскага народа, народны дэпутат Рэфат Чубараў.
«Праўда палягае ў тым, што напярэдадні пасяджэньня (15 лістапада 2016 году) трэцяга камітэту ААН Расея адвяла Беларусі ролю „шасьцёркі“, накручанай на зрыў разгляду праекту рэзалюцыі аб сытуацыі з правамі чалавека ў акупаваным Расеяй Крыме», — гаворыцца ў яго паведамленьні. Чубараў падкрэсьліў, што ўся адказнасьць за гэтую ролю Беларусі ўскладаецца на афіцыйныя ўлады Беларусі.
На пасяджэньні Трэцяга камітэту Генэральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, якое факусуецца на тэматыцы правоў чалавека, была падтрыманая рэзалюцыя аб парушэньнях правоў чалавека ў Крыме расейскімі акупацыйнымі ўладамі, разгляд якой ініцыявала Ўкраіна. 23 краіны, сярод якіх Беларусь, Армэнія і Казахстан, галасавалі супраць прыняцьця рэзалюцыі.