Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя ў Атэнах разагнала дэманстрацыю супраць візыту Абамы


Барак Абама і Алексіс Цыпрас
Барак Абама і Алексіс Цыпрас

У сталіцы Грэцыі паліцыянты ўжылі сьлезацечны газ і сьветлавыя гранаты, каб разагнаць натоўп з прыкладна 3000 пратэстоўцаў у цэнтры гораду. Паліцыя пачала дзейнічаць, калі дэманстранты паспрабавалі прайсьці ў закрытую зону.

Як паведамляе ВВС, пратэстоўцы, узброеныя бутэлькамі з запальнай сумесьсю і дубінкамі для блізкага бою, паспрабавалі прарвацца праз паліцэйскую агароджу. У выніку сутыкненьняў ніхто не пацярпеў.

Першапачаткова пратэстоўцы плянавалі дайсьці да амбасады ЗША, аднак урад забараніў дэманстрацыі ў цэнтры Атэнаў, куды амэрыканскі прэзыдэнт Барак Абама прыехаў, каб павячэраць з прэзыдэнтам Грэцыі.

Барак Абама накіраваўся ў фінальнае турнэ па Эўропе ў якасьці прэзыдэнта ЗША, каб абмеркаваць з эўрапейскімі партнэрамі выкананьне краінай абавязацельстваў, узятых на сябе ў пэрыяд ягонага прэзыдэнцтва.

Акрамя сустрэчы з прэзыдэнтам, Абама правёў перамовы з грэцкім прэмʼер-міністрам Алексісам Цыпрасам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG