Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўразьвязе ўзгаднілі плян абароны і бясьпекі


У Брусэлі міністры абароны і замежных спраў краінаў ЭЗ узгаднілі плян
па абароне і бясьпецы, заявіла кіраўнік эўрапейскай дыпляматыі Фэдэрыка Магерыні.

«Мы прыйшлі да пагадненьня з нагоды пляну бясьпекі і абароны», — цытуе яе словы агенцтва Інтэрфакс.

Пры гэтым Магерыні адзначыла, што гаворка ня йдзе пра стварэньне эўрапейскага войска ці стварэньне кіруючай структуры, падобнай на штаб Абʼяднаных узброеных сілаў НАТО ў Эўропе і ўвогуле пра дубляваньне НАТО.

Паводле Магерыні, плян абʼядноўвае «усе нашы магчымасьці дзеяньня, і ня толькі»: Эўразьвяз гатовы выкарыстоўваць і «зброю дыпляматыі, мяккую сілу», а таксама дзейнічаць празь місіі грамадзянскага прызначэньня. Магерыні ўдакладніла, што «гэта плян сумеснай бясьпекі і абароны, які зьяўляецца часткай больш шырокага пакету захадаў па бясьпецы і абароне», складовай часткай «усёй працы, якую мы закліканы рэалізаваць, каб узяць на сябе ролю гульцоў сусьветнага ўзроўню».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG