У камэнтары для расейскай «Новай газэты» яна дадала, што Дадзін вельмі дрэнна выглядае, пастаянна заікаецца і загаворваецца. У гутарцы з жонкай актывіст заявіў, што, нягледзячы на інфармацыю ў СМІ пра катаваньні ў калёніі, яе супрацоўнікі працягваюць зьбіваць астатніх зьняволеных.
1 лістапада Зотава паведаміла, што яе мужа катуюць у ІК-7. Яна адзначыла, што актывісту пагражалі забойствам, калі ён будзе скардзіцца на зьбіцьцё. Пасьля гэтага ў папраўчай установе пачаліся праверкі.
Расейскія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі настойваюць на неадкладным вызваленьні апазыцыйнага актывіста, якога «Мэмарыял» прызнаў палітычным зьняволеным. У Расеі праходзяць акцыі пратэсту з такім жа патрабаваньнем.
Расейскі апазыцыйны актывіст Ільдар Дадзін заявіў, што катаваньні ў сегескай калёніі № 7, у якой ён адбывае пакараньне за «неаднаразовыя парушэньні» на масавых акцыях, не спыняюцца. Пра гэта ў «Твітэры» пасьля спатканая з асуджаным паведаміла Анастасія Зотава, ягоная жонка.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1