Кандыдат на прэзыдэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі Доналд Трамп надалей узмацніў сваю перавагу ў адных з найбольш напружаных выбараў у амэрыканскай гісторыі.
Ён перамог у Паўночнай Караліне, якая лічылася нявызначаным штатам, і мае перавагу ў штатах Вісконсін і Мічыган, дзе апытаньні напярэдадні выбараў аддавалі перавагу кандыдатцы ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан. Раней Трамп перамог у ключавых штатах Агаё і Флорыда.
Клінтан працягвае змаганьне — штабы кандыдатаў чакаюць вынікаў у Вісконсіне, Мічыгане і Пэнсыльваніі, дзе розьніца ў выніках мінімальная.