Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Біржы і даляр абваліліся пасьля паведамленьняў пра перавагу Трампа на выбарах у ЗША


Фондавая біржа ў Токіё (ілюстрацыйнае фота)
Фондавая біржа ў Токіё (ілюстрацыйнае фота)

Фондавыя біржы па ўсім сьвеце і даляр ЗША абвяліліся ў сувязі з паведамленьнямі пра папярэднюю перавагу на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША кандыдата ад Рэспубліканскай партыі Доналда Трампа.

На біржы ў Токіё каціроўкі ўпалі на 5 працэнтаў, у Ганконгу на 3.3 працэнта, а ў Сэуле на 2.8 працэнта.

Даляр ЗША абваліўся ў адносінах да японскай йены і эўра, а цана нафты ўпала да $43.17 за барэль.

У той жа час у адносінах да даляра вельмі моцна абвалілася мэксыканскае пэса. Доналд Трамп сярод сваіх перадвыбарчых абяцаньняў заяўляў, што пабудуе «прыгожы мур» паміж ЗША і Мэксыкай.

Інвэстары разглядалі кандыдатку ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан як кандыдатуру, якая будзе працягваць палітыку цяперашняга прэзыдэнта ЗША Барака Абамы і захавае «статус кво».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG