Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне: Выбарнікі ў ЗША лічаць, што краіне трэба моцны лідэр, каб зацугляць «багатых і ўплывовых»


Плякат каля царквы ў Бостане: «Галасуйце сёньня, маліцеся за заўтра».
Плякат каля царквы ў Бостане: «Галасуйце сёньня, маліцеся за заўтра».

Апытаньне ў дзень выбараў у ЗША паказала, што большасьць амэрыканцаў, які прагаласавалі на выбарах прэзыдэнта, лічаць, што амэрыканская эканоміка рухаецца ў няправільным кірунку і што палітычны істэблішмэнт абыякавы да эканамічных цяжкасьцяў, зь якімі сутыкаецца большасьць простых выбарнікаў.

Апытаньне Reuters/Ipsos, апублікаванае 8 лістапада, сьведчыць, што большасьць выбарнікаў лічаць неабходным зацугляць «багатых і ўплывовых» (rich and powerful).

Апытаньне ахоплівала 10,000 чалавек, якія прагаласавалі на прэзыдэнцкіх выбарах, у якіх ідзе напружанае змаганьне паміж кандыдатамі ад дзьвюх асноўных палітычных партый — Гілары Клінтан ад Дэмакратычнай і Доналдам Трампам ад Рэспубліканскай.

Паводле апытаньня, па 72 працэнты амэрыканскіх выбарнікаў лічаць, што эканоміка ЗША «пабудаваная, каб спрыяць багатым і магутным», а «традыцыйныя партыі і палітыкі ня дбаюць пра такіх людзей як я».

Пры гэтым 75 працэнтаў пагадзіліся зь цьверджаньнем, што «Амэрыцы патрэбны моцны лідэр, каб забраць краіну назад у багатых і ўплывовых».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG