Я вучыўся ў ліцэі і жыў у горадзе, але на выходныя прыяжджаў на наш падляскі хутар. Аднойчы, сышоўшы зь бітком набітага аўтобуса бязьмесячным і бяззорным восеньскім вечарам, я заблукаў і добрую гадзіну шукаў сваёй сьцежкі ў лесе. Адчуваў, што нехта яшчэ блукае непадалёк ад мяне. Але так і не наважыўся гукнуць — хто? Дахаты дабраўся амаль апоўначы. Маці ня спала, спыталася: а бацька дзе?
Бацька вяртаўся з гораду тым самым аўтобусам. Ён прыйшоў дахаты паўгадзіны пасьля мяне.
Маё мінулае пасылае знак, сэнс якога дасюль застаецца ў той цемры.
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org