Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі брэнд, або далей няма куды


На Belarusian Fashion Week
На Belarusian Fashion Week

Добры вечар! У Горадні тры прадпрымальнікі будуюць першую ў Беларусі аўтамыйку на сонечных батарэях. Ці будуць у змозе мыць аўтамашыны, час пакажа. Але хлопцы малайцы, несумненна.

УЗОРНЫ АГРАГАРАДОК-БАНКРУТ. Рэпартаж з Гарбавічаў на Магілёўшыне, галоўнага аградка ў збанкрутаванай гаспадарцы «Раста-агра плюс». «Працы тут няма ні маладым, ні старым... У калгасе плацяць па 200 рублёў» – сказала нашаму карэспандэнту адна жыхарка аграгарадка. «Людзі ў нас жывуць! Заробак атрымліваюць своечасова, штомесяц. Затрымак зь ім няма. У нас няма такога ўжо жабрацтва, каб няма куды падзецца, толькі паміраць» – сказалі нашаму карэспандэнту ў сельсавеце. Сельсавет не дазваляе выпускаць на вуліцу курэй і качак, каб не псавалі выгляду.

АМЭРЫКАНСКІ ДЫПЛЯМАТ: БЕЛАРУСІ ВЫБАРУ НЕ ЗАСТАЛОСЯ. Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Робэрт Райлі сказаў на эканамічным форуме ў Менску: «На фоне глябалізацыі ў вас ужо і выбару няма: альбо адаптавацца, альбо адстаць безнадзейна». Міністар эканомікі Беларусі Ўладзімер Зіноўскі неўзабаве сказаў Райлі, што Беларусь хацела б поўнай адмены санкцый ЗША. Менск хоча адаптавацца?

ПАТРЭБНЫ ГАВАРКІЯ ПАТРЫЁТЫ. Былы прэзыдэнцкі дарадца ў пытаньнях эканомікі, а цяпер амбасадар Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды сказаў на эканамічным форуме ў Менску, што Беларусі патрэбны эканамісты «не такія, якія маўчаць і лічаць гэта ляяльнасьцю, а якія папярэджваюць і лічаць гэта патрыятызмам».

ДА НАС ЕДЗЕ НЭАНАЦЫСТ. Прапануем інтэрвію з Аляксеем Мільчаковым, які мае рэпутацыю аднаго з больш жорсткіх расейскіх нэанацыстаў. Ваяваў на Данбасе за сэпаратыстаў, у забітых украінцаў ён адразаў вушы, фатаграфаваўся з паднятым дагары вялікім пальцам на фоне згарэлых і напалову разьдзетых трупаў. Цяпер зьбіраецца на часовае жыхарства ў Беларусь.

BELARUSIAN FASHION WEEK. На гэтым сьвяце беларускіх модных брэндаў пабываў наш фотакарэспандэнт.

Падпісацца праз электронную пошту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG