Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне затрымалі двух беларусаў за незаконнае наведваньне чарнобыльскай зоны


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Украінскія памежнікі затрымалі двух беларускіх турыстаў, якія спрабавалі незаконна наведаць зону адчужэньня побач з Чарнобыльскай атамнай электрастанцыяй.

«У дачыненьні да затрыманых складзеныя пратаколы паводле часткі 1 артыкулу 46 Кодэксу Ўкраіны пра адміністратыўныя правапарушэньні — парушэньне патрабаваньняў рэжыму радыяцыйнай бясьпекі ў мясцовасьцях з радыяактыўным забруджаньнем», — паведамілі радыё Свабода ў адміністрацыі Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны.

Разам з тым, памежнікі ўдакладнілі, што затрыманыя грамадзяне Беларусі не парушалі парадку перасячэньня беларуска-ўкраінскай мяжы. «Яны прыбылі на тэрыторыю Ўкраіны легальна, ва ўстаноўленым парадку праз адзін з пунктаў пропуску», — адзначылі ў Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіны.

Беларускія грамадзяне былі затрыманыя на кірунку «Дыцяткі — Чэрэвач» у Кіеўскай вобласьці. Сяло Дыцяткі да аварыі на Чарнобыльскай АЭС адносілася менавіта да Чарнобыльскага раёну, а сяло Чэрэвач знаходзілася ў 26 кілямэтрах ад ЧАЭС і пасьля катастрофы было поўнасьцю адселенае. Абодва населеныя пункты маюць больш як 200-гадовую гісторыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG