Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дональд Трамп істотна скараціў адставаньне ад Гілары Клінтан


Новае нацыянальнае апытаньне, апублікаванае ў суботу, паказвае, што перавага кандыдата ў прэзыдэнты ад дэмакратаў Гілары Клінтан над рэспубліканскім супернікам Дональдам Трампам значна скарацілася нават да таго, як ФБР паведаміла пра новыя сьведчаньні аб выкарыстаньні ёю прыватнага сэрвэру электроннай пошты на пасадзе дзяржаўнага сакратара.


Сумеснае апытаньне ABC News / Washington Post паказвае, што Клінтан апярэджвае Трампа сярод патэнцыйных выбарцаў у стасунку 47:45%.


Апошнія вынікі апытаньня, якія паказваюць, што Клінтан страціла перавагу, заснаваныя на зьвестках, сабраных ад панядзелка 24-га па чацьвер 27 кастрычніка, г. зн. за адзін дзень да таго, як ФБР абвясьціла новыя сьведчаньні аб электроннай пошце Клінтан.


Папярэдняе апытаньне, праведзенае з 20-га па 23 кастрычніка, паказала, што Клінтан апярэджвала Трампа на 12 пунктаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG