Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Размовы Паўла Шарамета рэгулярна праслухоўваліся, — рэдактарка ​​«Украінскай праўды»



Галоўная рэдактарка «Украінскай праўды» Сэвгіль Мусаева ў эфіры «Громадське ТБ» заявіла, што мае доказы таго, што размовы аднаго з кіраўнікоў «УП» Паўла Шарамета праслухоўваліся.

Яна распавяла, што перадала кіраўніку Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны знойдзеную капэрту ад незнаёмца, у якім былі раздрукоўкі размоваў забітага журналіста і іншых супрацоўнікаў інтэрнэт-выданьня. Па словах Мусаева, «магчыма, гэта былі пагрозы» ці, «магчыма, гэты факт не зьвязаны з забойствам», аднак калектыў «УП ня можа адчуваць сябе ў бясьпецы, пакуль сьледзтва не назаве» хоць бы матыў ці выканаўцу расправы над Паўлам Шараметам.

20 кастрычніка споўнілася тры месяцы з дня гібелі журналіста, але ў сьледзтва дагэтуль няма галоўнай вэрсіі зьдзяйсьненьня гэтага гучнага злачынства. Раней генпракурор Украіны Юры Луцэнка заяўляў пра вялікую верагоднасьць таго, што забойства Паўла — «помста за яго прафэсійную дзейнасьць». Сярод іншых вэрсій агучваліся — непрыязнасьць у адносінах або асабістыя матывы, «расейскі сьлед» з мэтай палітычнай дэстабілізацыі ў дзяржаве і замах на жыцьцё кіраўніка «УП» Алены Прытулы (ёй належаў аўтамабіль, у якім падарвалі Шарамета — РС).

«Украінская праўда» раней пісала, што адразу пасьля трагедыі сьледзтва ўсурʼёз разглядала варыянт «расейскага сьледу», аднак цяпер можна зрабіць выснову, што ён ня вельмі сурʼёзна бярэцца пад увагу. Паводле адной з вэрсій, да забойства могуць быць датычныя прадстаўнікі ўкраінскіх добраахвотніцкіх батальёнаў.

Журналіст Павал Шарамет загінуў у цэнтры Кіева 20 ліпеня ў выніку падрыву аўтамабіля.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG