Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рыгор Барадулін у Менску

абноўлена

22 кастрычніка актывісты грамадзкага аб’яднаньня «Альтэрнатыва» расклеілі ў Менску плякаты, прысьвечаныя народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну. Плякаты былі зьмешчаныя на інфармацыйных стэндах і афішах побач з гандлёвым цэнтрам «Эўропа», а таксама ўнутры цэнтру — побач з офісам агенцыі Аляксандра Гарашчэні «Акадэм-нерухомасьць».

«Усім беларусам трэба ведаць і паважаць нашых выдатных дзеячоў культуры, літаратуры, навукі, мастацтва. Сёньня мы вырашылі зладзіць лякальную акцыю для сумнавядомага рыэлтара Гарашчэні, каб паўплываць на яго нацыянальную сьвядомасьць. Таксама мы вырашылі нагадаць іншым грамадзянам пра велічную постаць нашай краіны — Рыгора Барадуліна, у адрас якога ў апошні тыдзень гучала нямала бруду і паклёпу. У нашым асьветніцкім пасланьні мы зьмясьцілі вядомыя вершы паэта, сярод якіх твор, прысьвечаны бацьку Івану Барадуліну, які загінуў у 1944 годзе на вайне, а таксама верш «Маленьне за Беларусь», дзе ёсьць такі актуальны для нас усіх радок «Хай беларус беларуса будзе любіць як брата», — камэнтуе ідэю акцыю лідэр «Альтэрнатывы» Алег Корбан.

XS
SM
MD
LG