Яны зазіраюць у нашы вокны, лашчаць сваім прыцьмелым сьвятлом нашы стомленыя пустою мітусьнёю душы, уздрыгваюць ад гучнай гаманы бяседнікаў за вячэрнім сталом і зьнікаюць, не сустрэўшыся ні з чыім поглядам.
Я адыходжуся ў кут, цісну на плюскаўкі кампа і з глыбіняў сеціўнага космасу выплываюць родныя абліччы. Размытая графіка твараў, на якіх ня бачна вачэй. Дзьве пары блакітных зорак падміргваюць мне з-за вершаліны клёна, які паскідваў усё золата сваёй лістоты на стары ганак чужой мне ўжо хаты.
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org
На зашарэлым небе нясьмела праяўляюцца табункі трымцьлівых зорак.
Самае папулярнае
1