Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі дармаед - малодшы брат беларускага дармаеда


Міністар працы і сацыяльнай абароны Расеі Максім Тапілін прапанаваў зьбіраць зь непрацуючых працаздольных грамадзян па 20 тысяч рублёў у год. Пра гэта ён паведаміў у інтэрвію агенцтву РІА «Навіны».

Тапілін зьвязаў гэтую лічбу з падаходным падаткам, які штогод плаціць грамадзянін, які працуе з мінімальнай зарплатай, а таксама выдаткамі субʼектаў Фэдэрацыі на абавязковае мэдычнае страхаваньне беспрацоўных.

Пры гэтым расейскі міністар падкрэсьліў, што законапраекта аб так званым «падатку на дармаедзтва» пакуль не існуе.

Вясной у Дзярждуму РФ быў унесены законапраект, які дазваляе выключыць беспрацоўных з сыстэмы абавязковага мэдычнага страхаваньня. Пазьней старшыня Рады Фэдэрацыі Валянціна Мацьвіенка прапанавала скараціць мэдычную дапамогу непрацуючым грамадзянам, якія ня плоцяць падаткі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG