Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША не аднавілі санкцыі да беларускіх прадпрыемстваў


Злучаныя Штаты падаўжаюць рэжым прыпыненьня санкцый у дачыненьні да дзевяці беларускіх прадпрыемстваў на паўгоду, паведаміла намесьніца памочніка дзяржсакратара ЗША па справах Эўропы і Эўразіі Брыджыт Брынк на брыфінгу ў Менску 18 кастрычніка.

Як паведамляе БелаПАН, адпаведную заяву практычна адразу пасьля гэтага распаўсюдзіла таксама Міністэрства фінансаў ЗША.

«Міністэрства фінансаў ЗША з улікам кансультацый і каардынацыі з Дзяржаўным дэпартамэнтам ЗША падаўжае дазвол на ўгоды зь беларускімі прадпрыемствамі, якія патрапляюць пад санкцыі згодна з указам прэзыдэнта ЗША № 13405. Дадзены дазвол не вызваляе заблякаваную ўласнасьць гэтых прадпрыемстваў», — гаворыцца ў рэлізе. Рашэньне дзейнічае да 30 красавіка 2017 году

Санкцыі ў дачыненьні да шэрагу беларускіх прадпрыемстваў былі ўведзеныя на падставе ўказа прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша ад 16 чэрвеня 2006 году ў сувязі з парушэньнем правоў чалавека ў Беларусі і з тых часоў пэрыядычна падаўжаліся. У санкцыйны сьпіс уваходзяць «Беларускі нафтавы гандлёвы дом», канцэрн «Белнафтахім», Belneftekhim USA Inc., ААТ «Белшына», ААТ «Гродна Азот», ААТ «Гродна Хімвалакно», ААТ «Лякафарба», ААТ «Нафтан» і ААТ «Полацк-Шкловалакно».

29 кастрычніка 2015 году Міністэрства фінансаў ЗША прыняло рашэньне аб частковым зьмякчэньні санкцый на паўгоду (да 30 красавіка 2016 году), дазволіўшы транзакцыі. Пры гэтым, калі сума перавышае 10 тысяч даляраў, грамадзяне ЗША абавязаны ставіць у вядомасьць упраўленьне кантролю замежных актываў Дзярждэпартамэнту. У красавіку 2016 году гэта рашэньне было падоўжана яшчэ на паўгоду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG