Па наяўных зьвестках, у ліфце дома, дзе жыў Арсен Паўлаў, спрацавала выбуховае прыстасаваньне. «Моторола», які знаходзіўся ў месцы выбуху, атрымаў цяжкія раненьні, ад якіх памёр, паведаміла крыніца «Інтэрфакса».
Паводле яго слоў, у замаху падазраецца «украінская дывэрсійна-разэведвальная група».
У групоўцы «ДНР» у нядзелю ўвечары пацьвердзілі гібель у Данецку аднаго зь лідэраў групоўкі Арсена Паўлава. Пра гэта пішуць сайты сэпаратыстаў са спасылкай на лідэра групоўкі Дзяніса Пушыліна.
«Сёньня забіты Арсен Паўлаў, для ўсіх нас гэта велізарная страта», — сказаў Пушылін.