Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч пра зьмену кіраўніцтва Руху «За свабоду»: «Калі мы развалімся — значыць, нам грош цана»


Аляксандар Мілінкевіч
Аляксандар Мілінкевіч


У сталічным гатэлі «Плянэта» праходзіць справаздачна-выбарная канфэрэнцыя Руху «За свабоду», якая павінна абраць новага старшыню руху. Галоўныя прэтэндэнты на гэтую пасаду — Юрась Губарэвіч і Алесь Лагвінец.

Аляксандар Мілінкевіч, зьвяртаючыся да дэлегатаў справаздачна-выбарнай канфэрэнцыі Руху «За свабоду», заклікаў актывістаў застацца адзінай камандай пасьля выбараў новага старшыні руху.

«Я рады што ў нас ёсьць канкурэнцыя. Гэта добра. Зь іншага боку, калі я думаю пра цяперашняе супрацьстаяньне, я хачу, каб мы засталіся камандай. Калі мы развалімся — значыць, нам грош цана. Галоўнае, каб супрацьстаяньне не перайшло ў варожасьць», — падкрэсьліў Мілінкевіч.

Кажучы пра сваю далейшую ролю ў Руху «За свабоду», Мілінкевіч адзначыў, што ён ня будзе кіраваць, але ўсё роўна будзе ўплываць на працу арганізацыі. «Я буду больш займацца адукацыйнай палітыкай», — патлумачыў ён.



Мілінкевіч выказаў пажаданьне, каб Рух «За свабоду» стаў сапраўдным цэнтрам праэўрапэйскіх сіл Беларусі.

«Рух — гэта ня зусім тыповая арганізацыя Беларусі. Рух паўстаў у выніку Плошчы-2006. Ня згодны, што 10 гадоў назад у нас было пачуцьцё, што мы прайгралі. Гэта Плошча, дзе адбылася рэвалюцыя годнасьці», — упэўнены палітык.

Паводле слоў Мілінкевіча, у вельмі цяжкіх умовах, калі ўлады запалохвалі грамадзтва, было зроблена надзвычай шмат. «Сапраўды мы даказалі, што мы ёсьць. Мы перамаглі страх», — кажа ён.

Мілінкевіч згадаў, што сотні і сотні людзей пасьля Плошчы-2006 трапілі ў турму, былі звольнены з працы і адлічаны з ВНУ. Шмат каму ўдалося дапамагчы — прынамсі, усе адлічаныя студэнты потым атрымалі магчымасьць працягнуць навучэньне за мяжой. Але тым, каго звольнілі з працы, прыходзілася значна цяжэй. «Хачу папрасіць прабачэньне ў тых, каго мы не абаранілі», — заявіў ён.

У канфэрэнцыі Руху «За свабоду» прымае ўдзел 115 дэлегатаў. Абраньне новага старшыні арганізацыі чакаецца ў другой палове дня.

Юрась Губарэвіч
Юрась Губарэвіч

Алесь Лагвінец
Алесь Лагвінец

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG