Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргізстан просіць, каб Беларусь выканала прысуд Бакіеву на сваёй тэрыторыі. Менск: «Без камэнтароў»


Намесьнік генэральнага пракурора Кіргізстану Людміла Ўсманава сказала, што ў жніўні яе ведамства перадало хадайніцтва генпракурору Рэспублікі Беларусь аб экстрадыцыі трох грамадзянаў Кіргізстану, якім вынесены канчатковы прысуд.

«Пакуль адказу мы не атрымалі, пытаньне павінна разглядацца. У адносінах да экс-прэзыдэнта Курманбека Бакіева раней атрыманая інфармацыя аб наяўнасьці ў яго грамадзянства Беларусі. У сувязі з чым мы накіравалі хадайніцтва пра выкананьне прысуду на тэрыторыі замежнай дзяржавы. Такая магчымасць ёсьць, яна прапісаная ў канвэнцыі ААН» — цытуе Ўсманаву сайт KNEWS.

Кіргіскі суд завочна асудзіў Курманбека Бакіева да найвышэйшай меры пакараньня — пажыцьцёвага зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці.

Паводле Ўсманавай, у Беларусь таксама накіраванае хадайніцтва аб экстрадыцыі Марата Абіева і Жаныбека Бакіева.

Прэсавы сакратар Генэральнай пракуратуры Беларусі Пятро Кісялёў заявіў карэспандэнту Свабоды, што нічога пра гэтаы зварот з Кіргізстану ня ведае, і папрасіў дадатковы час, каб разабрацца і пазьней пракамэнтаваць. Пазьней жа спадар Кісялёў адказаў фразай: «Без камэнтароў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG