Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея спрабуе дэстабілізаваць пяць краін Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы — даклад


Расея пачала кампанію дыскрэдытацыі мадэлі лібэральнай дэмакратыі ў пяці краінах Усходняй Эўропы.

Крэмль пры дапамозе сакрэтных эканамічных і палітычных цэнтраў хоча аслабіць трансатлянтычныя сувязі — так вынікае з дакладу Цэнтру стратэгічных і міжнародных дасьледаваньняў у Вашынгтоне і Цэнтру дасьледаваньня дэмакратыі ў Сафіі, піша Reuters.

З дакумэнту вынікае, што пры дапамозе прыхільных сабе палітыкаў Расея імкнецца дамінаваць на энэргетычных рынках і ў іншых эканамічных сэктарах у Баўгарыі, Латвіі, Сэрбіі, Славаччыне і Вугоршчыне. Мэта Расеі, як гаворыцца ў дакладзе, падпарадкаваць сабе ўрады гэтых краін.

Свой уплыў Расея павялічвае дзякуючы буйным праектам. Сярод іх, між іншым, будаўніцтва двух атамных рэактараў у Вугоршчыне, а таксама фінансаваньне прарасейскіх бізнэсоўцаў, якія пасьля здабыцьця палітычных пасадаў абараняюць інтарэсы Масквы.

У Баўгарыі расейская доля ў эканоміцы настолькі моцная, што ў 2005– 2014 гадах склала 22% ВУП, гаворыцца ў справаздачы «Крамлёўскі падручнік: Зразумець расейскі ўплыў на Ўсходнюю і Цэнтральную Эўропу».

Агенцтва Reuters цытуе ананімнага прадстаўніка Белага Дому, які кажа, што «расейцы пачалі інтэнсіўную кампанію, каб вярнуць тое, што Пуцін лічыць уласнай буфэрнай зонай ва Ўсходняй Эўропе».

Сярод варожых дзеяньняў Расеі ён пералічыў хабары, прапаганду, дэзынфармацыю, замахі на крытыкаў Крамля і выкарыстаньне Інтэрнэту для дыскрэдытацыі і аслабленьня заходніх інстытуцыяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG