12 кастрычніка ў менскім гатэлі «Рэнэсанс» адбылася цырымонія ўганараваньня літаратурнай прэміяй імя Ежы Гедройця. Ляўрэатам стаў Макс Шчур, аўтар кнігі «Завяршыць гештальт», які жыве ў эміграцыі. Другое месца атрымаў Альгерд Бахарэвіч, аўтар кнігі «Белая муха, забойца мужчын»; трэцяе месца — Андрэй Адамовіч, аўтар кнігі «Таўсьціла і лешч».