Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама: экспэдыцыя на Марс — наступны этап касьмічных дасьледаваньняў


«Мэтай наступнага этапу асваеньня космасу будзе адпраўка чалавека на Марс і яго бясьпечнае вяртаньне на Зямлю, а ў пэрспэктыве — і знаходжаньне чалавека на Марсе на працягу доўгага пэрыяду часу», — так апісвае найбліжэйшую будучыню касьмічных дасьледаваньняў прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў артыкуле, разьмешчаным на сайце тэлеканала CNN.

Пра пляны палёту да Марса Барак Абама абвясьціў яшчэ ў самым пачатку свайго прэзыдэнцтва. У канцы тэрміну Абама прагназуе, што для арганізацыі міжплянэтнай экспэдыцыі спатрэбяцца як дзяржаўныя намаганьні, так і намаганьні з боку прыватных кампаній. На працягу наступных двух гадоў камэрцыйныя кампаніі ўпершыню адправяць астранаўтаў на Міжнародную касьмічную станцыю.

Наступным крокам, паводле пляну прэзыдэнта, павінна стаць «стварэньне дзяржавай і камэрцыйнымі кампаніямі штучных арэалаў доўгачасовага знаходжаньня чалавека ў глыбокім космасе, дзе ён зможа адаптавацца да жыцьця далёка за межамі Зямлі і падрыхтавацца да працяглага падарожжа на Марс».

Камэрцыйнай касманаўтыкай займаюцца такія кампаніі, як SpaceX Ілана Маска, якая плянуе адправіць экспэдыцыю на Марс ужо ў 2025 годзе; Blue Origin, якой валодае Джэф Бэзас, заснавальнік кампаніі Amazon; Orbital ATK. Як заявіў на днях генэральны мэнэджэр карпарацыі Boeing Дэніс Мюленбург: «Я перакананы, што першы чалавек, які ступіць на Марс, будзе дастаўлены туды ракетай, вырабленай нашай фірмай».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG