Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей у Польшчы: Мы хочам адысьці ад моцнай залежнасьці ад Расеі


Моцная залежнасьць ад Расеі «асабліва шкодная» ў пэрыяды эканамічных крызысаў і таму Беларусь хоча ад яе адысьці.

Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Уладзімір Макей у размове з журналістамі пасьля сустрэчы са сваім польскім калегам Вітольдам Вашчыкоўскім ў Варшаве.

Стэнаграму адказаў Макея на пытаньні журналістаў публікуе беларускі МЗС.

Макей у Варшаве прызнаў, што Беларусь і Расея — вельмі блізкія саюзьнікі і партнэры.

— Што тычыцца прынцыповых нашых падыходаў, мы не зьбіраемся адрывацца ад Расеі. Мы разумеем, што ў эканамічным пляне Беларусь дастаткова моцна залежыць ад гэтага, але мы хочам адысьці ад гэтай моцнай залежнасьці, быць менш залежнымі ад адной дзяржавы, што асабліва непаўнацэнна ў пэрыяды фінансава-эканамічных крызысаў. Мы былі сьведкамі гэтага.

Далей Макей зноў сказаў, што гэта не азначае, што Беларусь мае намер разарваць усе сувязі з Расеяй.

— Наадварот, мы маем намер гэтыя сувязі ўмацоўваць, але разам з тым мы лічым, што ў нашых нацыянальных інтарэсах разьвіцьцё нармальных добрасуседзкіх адносін з нашымі заходнімі партнэрамі, з краінамі Эўрапейскага Зьвязу, з Эўрапейскім Зьвязам у цэлым, ды і зь іншымі геапалітычнымі гульцамі — з ЗША, зь іншымі цэнтрамі сілы, з Кітаем і шэрагам іншых краін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG